| A R C H E | П а ч а т а к | № 1 (30) - 2004 |
| Пачатак Навіны Форум Пошук Аўтары Цалкам Іншае |
|
|
|
|
||||
| ВІКТАР КОРБУТ | ||||||
|
Віктар Корбут
|
культурны аглядальнік газэты «Советская Белоруссия».
¹ Рукописи, которых не было: Подделки в области славянского фольклора // Изд. подгот. А. Топорков, Т. Иванова, Л. Лаптева, Е. Левкиевская. Москва, 2002. |
|
Паводле маскоўскай легенды, замардаваныя мучанікі былі пахаваныя ў царкве св. Мікалая. Але гэткай бажніцы ў Вільні за Альгердам не было. Няма звестак пра літоўскіх мучанікаў і ў наўгародскіх ды пскоўскіх крыніцах, якія не маглі абмінуць такой важнай падзеі, як забойства хрысціянаў у суседняй паганскай краіне. У 1547 г. у Маскве віленскія мучанікі былі далучаныя да ліку святых. Менавіта з Масквы іх культ ужо ў час уніі трапляе ў Літву. На пачатку ХІХ стагоддзя за месца спачыну мучанікаў сталі ўважаць праваслаўную царкву св. Духа, дзе нібыта былі знойдзеныя іх целы. Нарэшце, паводле задумы пецярбургскіх ідэолагаў, культ трох праваслаўных віленскіх мучанікаў мусіў скласці канкурэнцыю культу каталіцкай Маткі Боскай Вастрабрамскай. Палітыка, як бачым, у гэтай гісторыі няўхільна ішла следам за рэлігіяй, калі не наперадзе яе. З якою мэтаю ўкладальнікі змясцілі твор, створаны ў Маскве на выдуманы сюжэт і выстаўлены як апісанне рэальных падзеяў з беларускай гісторыі, незразумела. Мабыць, ім любая ідэя пра «даўнюю беларускую прысутнасць» у Вільні. Нягледзячы на сваю фундаментальнасць, Анталогія не дае поўнага ўяўлення пра літаратурны працэс на землях Беларусі ў XI - першай палове XVIII стагоддзя. Таму варта падрабязней спыніцца на хібах зборніка. Міхалон Літвін з яго антырускаю накіраванасцю ў Анталогію не ўвайшоў. Але ці чужы ён, ягоныя ідэі нам, сённяшнім беларусам, і ці ягоная творчасць - не частка нашай супольнай з сучаснымі літоўцамі спадчыны? З іншага боку, наколькі блізкія ўсім беларусам ідэі, выкладзеныя ў творчасці праваслаўных (пераважна ўкраінскіх з паходжання) пісьменнікаў канца XVI - XVII стагоддзяў, чые працы ў неабмежаванай колькасці даюцца ў Анталогіі, нярэдка з пафаснымі прадмовамі? Можна было б увесці і тэрмін «беларуска-літоўскія пісьменнікі», да якіх залічыць, прыкладам, Самуэля Даўгірда (Dovgird, Dowgird, Daugirdas) - аўтара некалькіх паэмаў на тэмы тутэйшай і біблійнай гісторыі. Адна з Даўгірдавых паэмаў у арыгінале па-польску («Genealogia, albo Krótkie opisanie Wielkich Książąt Litewskich i ich wielkich a mężnych spraw woiennych… przez Samvela Dovgirda z Pogowia») і ў перакладзе на літоўскую мову нядаўна была выдадзеная паводле апублікаванага ў Любчы ў 1626 г. арыгіналу³. |
² Chodynicki K. Geneza i rozwój legendy o trzech męczennikach wileńskich // Ateneum Wileńskie. 1927. Rok IV. Zeszyt 13. S. 1-35 (417-451). Заслугоўвае ўвагі і паданне пра чатырнаццаць францішканаў, нібы закатаваных у Вільні Альгердам, што таксама было прыдумкаю, праўда, не пазбаўленай пэўных падставаў, гл.: Chodynicki K. Legenda o męczeństwie czternastu franciszkanów w Wilnie // Ateneum Wilenskie. 1927. Rok IV. Zeszyt 12. S. 1-26 (53-78). |
|
Напісанае на т. зв. старажытнарускай мове даецца ў арыгінале, з тлумачэннем незразумелых словаў, польска- і лацінскамоўныя творы - у перакладзе. Калі дыярыюш Тодара Еўлашоўскага друкуецца польска-рускаю (старабеларускаю) «трасянкаю» і даюцца беларускамоўныя тлумачэнні цэлых яго кавалкаў, дык чаму тое ж не зроблена і ў дачыненні да даўнейшых тэкстаў, напісаных «старажытнарускаю» моваю, або зроблена толькі фрагментарна? Мова Т. Еўлашоўскага была шмат у чым бліжэйшая да тагачаснай польшчыны, чым да рушчыны. Чаму тады проста не даць паралельна, у арыгінале і ў перакладзе, польска- ды лацінскамоўныя творы «даўняй беларускай літаратуры»? Ці асноўным крытэрам перакладання/неперакладання таго ці іншага твору выступала пасля мовы графіка арыгіналу? Ці ўспаміны Т. Еўлашоўскага, напісаныя кірыліцай, для ўкладальнікаў больш свойскія за дадзеныя ў перакладзе ўрыўкі з Мацея Стрыйкоўскага? За недакладнасць трэба прызнаць ужыванне ў тэксце перакладу «Прускай вайны» Я. Вісліцкага сучаснага этноніму «беларусіны» заміж тагачаснага (этна)канфесіёніму «русіны». Нельга апраўдаць і гэткіх вольнасцяў, як замена панятку «рускі» словам «славянскі», якое робіць Рыгор Барадулін у перакладзе «Labiryntu, abo Drogi zawikłanej» Тамаша Яўлевіча.
Асобнай гутаркі вымагае перадрук фрагментаў «Песні пра зубра» Міколы Гусоўскага ў перакладзе Язэпа Семяжона. Раней ужо гаварылася, што ў ім не толькі няправільна інтэрпрэтуюцца некаторыя фрагменты паэмы, але і колькасць радкоў перакладу на 475 большая, чым у арыгінале, а сам пераклад зроблены не з арыгіналу, а з рускага перакладу. Маючы сёння дакладнейшыя пераклады Ўладзіміра Шатона і Наталлі Арсенневай, можна было б зрабіць лепшы выбар. Каментатары Анталогіі паказалі сябе не надта дасведчанымі спецыялістамі. Прыкладам, слова «велдомого» (р. скл.) - дарэчы, балтызм - з г. зв. «Прамовы Мялешкі» не можа быць вытлумачанае як «добра вядомага», асабліва зважаючы на змест фрагменту «Прамовы»:«Не толка ў Смаленску, але і ў Мазыру ўвесь павет а том даўно радзіў, каго бы мудрага на той з'езд к той сентэнцыі выправіці мяне вялдомага да вашай міласці паслалі». Гістарычны слоўнік беларускай мовы тлумачыць слова велдомый як 'прыгонны'. Слова эпикграма , дзе спалучэнне кг адлюстроўвала выбухны гук [g], цяперашнім беларускім правапісам мусіла было б перадавацца як эпіграма. Напісанне эпікграма ў Анталогіі памылковае. Не маюць каментатары рацыі і тады, калі пішуць, што зямля Жамойць - гэта адзін з «галоўных субэтнасаў летувісаў» і што гэтая тэрыторыя «ўвайшла ў склад ВКЛ у 1422 г.». Межы Жамойцкага староства ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, племянной тэрыторыі жамойтаў (на захадзе суседзілі з куршамі, якія закрывалі выхад да мора, на ўсходзе - з літвою),этнаграфічнай вобласці Жамойць і жамойцкага дыялекту літоўскай мовы не супадаюць, у чым няцяжка пераканацца, зірнуўшы на адпаведныя карты. Жамойты, куршы, паўднёвыя зэмгалы, сэлы, а гэтаксама ятвягі ды іншыя плямёны разам з летапіснаю літвою былі продкамі сучасных літоўцаў, гэтаксама як продкамі сучасных беларусаў былі, апрача крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў ды іншых, тыя ж ятвягі і літва. Абшар Жамойці ад пачатку быў складоваю часткаю Літоўскага гаспадарства, з яе паходзіла значная частка літоўскага набілітэту, у тым ліку, магчыма, вялікія князі Віцень і Гедымін. Паводле Мельнаўскай дамовы 1422 г. Жамойць не ўвайшла ў склад Літоўскай дзяржавы, а ад сваіх прэтэнзіяў на гэтую зямлю канчаткова адмовіліся крыжакі. Жамойць давала Літве выхад да Балтыкі, а Тэўтонскаму і Лівонскаму ордэнам - каб гэтая зямля была канчаткова паняволеная - забяспечвала б марскую блакаду Літвы ды ўсё, што з таго вынікала. Жамойць складае траціну сучаснай Літоўскай Рэспублікі і чвэртку тэрыторыі этнаграфічнай Літвы. І яшчэ пару зацемак наконт зместу Анталогіі. Публікацыя трэцяй рэдакцыі (1588 г.) Літоўскага Статуту, помніка права і мовы, больш дарэчна выглядала б у зборы помнікаў даўняй беларускай мовы. Тое ж трэба сказаць і пра іншыя помнікі дзелавога пісьменства, змешчаныя ў Анталогіі, гэткія, як граматы, напісаныя ў XIII стагоддзі ў Рызе, Смаленску, Віцебску, грамата Менску на Магдэбургскае права, надпіс з крыжа св. Еўфрасінні Полацкай і да т. п. Выклікае здзіўленне змяшчэнне ў Анталогіі твораў жыційнай і тэалагічнай літаратуры, што паўсталі пераважна на поўдні Русі і не маюць тэрытарыяльнай і тэматычнай сувязі з Беларуссю («Казанне» чарнарызца Храбра, «Слова пра закон і ласку» Іларыёна, «Сказанне пра Барыса і Глеба» і г. д.). Два тэксты балгарына Грыгора Цамблака («Слово похвальное Евфимию Тырновскому», «Слово на воздвижение честного креста»), які ў 1415-1419/20 гадах быў літоўскім мітрапалітам, не звязаныя з «даўняй беларускай літаратурай», ізноў жа, ні тэматыкай (тутэйшыя рэаліі ў творы не закранаюцца), ні тэрыторыяй. Каб зрабіцца сапраўды акадэмічнаю, новая анталогія павінна змясціць тэксты даўняй літаратуры Беларусі арыгінальнаю моваю ды правапісам і паралельна ў перакладзе. Пакуль жа недакладнасць перакладаў і непаслядоўная транслітарацыя выклікаюць пытанні бадай да кожнага са змешчаных у кнізе тэкстаў. На жаль, гэта змяншае яе навуковае значэнне. |
³ Можна назваць толькі адно выданне гэткага ўзроўню, падрыхтаванае ў нас апошнім часам, - дыярыюш Міхала Галубовіча, апублікаваны Язэпам Янушкевічам (Янушкевіч Я. Дыярыюш з ХІХ ст.: Дзённікі Міхала Галубовіча як гістарычная крыніца = Diariusz z XIX st.: Dzienniki Michała Hałubowicza jako źródło historyczne. Менск, 2003). |
| Пачатак Навіны Форум Пошук Аўтары Цалкам Іншае | ||||
|
№ 1 (30) - 2004 |
| |||
Сувязь з рэдакцыяй,
Майстраваньне [mk],
Абнаўленьне [czyk] |